ТАРА́Н ДУБІ́ЛЬНЫ, драсён дубільны (Polygonum coriarium),
кветкавая расліна сям. драсёнавых. Пашырана ў лясах і на горных лугах Сярэдняй Азіі. Інтрадукавана ў Цэнтр. бат. садзе Нац. АН Беларусі.
Шматгадовая травяністая расліна выш. да 2 м. Сцёблы разгалінаваныя, голыя або апушаныя. Лісце яйцападобнае, на кароткіх чаранках, часта знізу апушанае. Кветкі невял., белыя, у буйных мяцёлчатых суквеццях. Плод — арэшак. Карані маюць дубільныя рэчывы (15—30%). Дубільная, меданосная і кармавая расліна.
т. 15, с. 434
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)